EVS падтрымлівае ўдзел моладзі ў розных формах валанцёрскай актыўнасці, як унутры, гэтак і па-за межамі Еўрапейскага Саюза. Гэта ўводзіць маладых валанцёраў у некамерцыйную, неаплочваемую дзейнасць на агульную карысць у іншых краінах.
Мэты:
- Персанальнае, адукацыйнае і прафесійнае развіццё моладзі праз нефармальнае навучанне;
- Папулярызацыя партнёрскіх сувязяў паміж краінамі;
- Пашырэнне талеранцыі і актыўнай грамадзянскасці сярод моладзі.
Тыпы дзейнасці EVS:
- Індывідуальныя дзеянні EVS уключаюць толькі аднаго валанцёра, адну Высылаючую Арганізацыю і адну Прымаючую Арганізацыю.
- Групавыя дзеянні EVS дазваляюць валанцёрам разам дзейнічаць на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні і атрымліваць карысць ад асабістага і групавога досведу навучання. Да 100 валанцёраў можа знаходзіцца ў адной Прымаючай арганізацыі, або - падзеленымі на меншыя групы - у розных арганізацыях.
Фармальныя крытэрыі:
Удзельнікі:
- EVS адкрытая для ўсіх маладзёнаў ва ўзросце паміж 18 і 30 (мерапрыемствы з удзелам моладзі з абмежаванымі магчымасцямі адкрытыя для 16-17-гадовых);
- Колькасць валанцёраў у праекце, якія прыязджаюць з Партнёрскіх Краін не можа перавышаць колькасці валанцёраў з Праграмных Краін (выключэнне: праекты з толькі адным валанцёрам з Партнёрскай Краіны).
Працягласць:
- Валанцёрская дзейнасць можа працягвацца ад 2 да 12 месяцаў (выключаючы падрыхтоўку і ацэнку);
- Праект не павінен доўжыцца больш за 24 месяцы, разам з падрыхтоўкай, ацэнкай і дзеяннямі, скіраванымі на працяг праекта.
- Кароткатэрміновае валанцёрства (ад 2 тыдняў да 2 месяцаў) магчымае толькі для моладзі з меншымі магчымасцямі.
Месца:
- Праект адбываецца ў Праграмнай або Партнёрскай Краіне;
- Маладзёны з Праграмных Краін могуць быць валанцёрамі як у Партнёрскіх Краінах, гэтак і ў іншых Праграмных;
- Маладзёны з Партнёрскіх Краін могуць быць валанцёрамі ў Праграмных Краінах, але не ў іншых Партнёрскіх.
Партнёры:
- Не менш як адна краіна-сябар ЕС павінна ўдзельнічаць;
- Колькасць партнёрскіх арганізацый з Суседніх Партнёрскіх Краін не можа быць большай за колькасць арганізацый з Праграмных Краін у гэтым самым праекце;
- Моладзь з краін Еўрапейскай Эканамічнай Прасторы/Еўрапейскай Асацыяцыі Вольнага Гандлю або краіны-кандыдаты не могуць удзельнічаць у двухбаковых праектах з Партнёрскімі Краінамі Усходняй Еўропы і Каўказу.
Трэнінгі:
- Валанцёры EVS маюць права і абавязак удзельнічаць у цыкле трэнінгаў, які складаецца з трэнінгу перад адпраўкай, пасля прыезду, у сярэдзіне тэрміну і канцавой ацэнкі.
Акрэдытацыя:
- Кожная арганізацыя ў Праграмнай Краіне або краіне Паўднёва-Усходняй Еўропы, якая жадае скіраваць ці прыняць валанцёра або каардынаваць праект, павінна мець акрэдытацыю;
- Арганізацыі з па-за краін Праграмы і Паўднёва-Усходняй Еўропы могуць удзельнічаць як партнёры ў валанцёрскіх праектах без акрэдытацыі.
Як падаць заяўку?
Незалежна ад колькасці Высылаючых/Прымаючых арганізацый і валанцёраў або колькасці і працягласці мерапрыемстваў, ёсць толькі адна заяўка, адно рашэнне аб фінансаванні і адна дамова аб гранце ў межах аднаго праекта.
Каардынуючая арганізацыя падае заяўку ад імя ўсіх партнёраў.
Нацыянальнае Агенцтва, згодна з крытэрыямі EVS, падтрымлівае толькі тыя праекты, якія маюць непасрэднае дачыненне да краіны, дзе знаходзіцца Агенцтва - Каардынуючая арганізацыя знаходзіцца ў гэтай самай краіне, акрамя таго:
- або ўсе Высылаючыя арганізацыі знаходзяцца ў гэтай краіне,
- або ўсе Прымаючыя арганізацыі знаходзяцца ў гэтай краіне.
EVS гэта не:
- выпадковае, несістэматызаванае, частковае валанцёрства;
- стажыроўка на прадпрыемстве;
- аплочваемая праца і не можа замяніць аплочваемай працы;
- адпачынак або турыстычная паездка;
- моўны курс;
- выкарыстанне таннай працоўнай сілы;
- перыяд навучання або прафесійнага трэнінга за мяжой.
Фінансаванне:
- Праекты "Моладзь у Дзеянні" фінансуюцца сумесна, то бок, акрамя грантаў Праграмы, патрэбная не менш чым адна дадатковая крыніца фінансавання, каб пакрыць поўны кошт праекта;
- Валанцёру забяспечваецца харчаванне і пражыванне, пакрываецца кошт страхавання;
- Кошты падарожжа кампенсуюцца на 100%.
- Грант Супольнасці заснаваны на камбінацыі сталых ставак і актуальных коштаў.
Хартыя EVS:
- Асноўныя прынцыпы, вызначэнне роляў прамоўтэраў і галоўныя стандарты якасці вызначаныя ў Хартыі EVS.
Чытайце адказы на "Часта Задаваныя Пытанні" тут!